«У вас няма сэрца!»: ці перасварыць беларусаў «мігранцкае пытанне»?
2021-11-10 14:59
Беларускае грамадства чарговы раз падзялілася. Цяпер — праз мігрантаў, якія абралі нашу краіну ў якасці транзітнай па дарозе ў Еўрасаюз.
Кадры са спробамі прарываў імі польскай мяжы, начлегі ля вогнішча ў беларускім лесе, дзіцячыя слёзы, інфармацыя пра памерлых у часткі беларусаў выклікаюць шкадаванне, у іншай часткі… не выклікаюць.
Як фармуецца стаўленне да гэтай сітуацыі з мігрантамі? Як на эмоцыях людзей гуляе прапаганда? Якія пагрозы нясе ўся гэта сітуацыя для псіхалагічнага здароўя нацыі?
На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае культуролаг, аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў
Вадзім Мажэйка.