У Вільні маліліся за забітага Алеся Пушкіна
2023-08-20 23:31
У нядзелю ў Вільні маліліся за забітага Алеся Пушкіна па 40 днях пасля яго смерці. Служба адбывалася ў беларускім прыходзе, які знаходзіцца ў юрысдыкцыі Канстанцінопальскага патрыярхата.
Айцец Георгі Рой перакананы, што ў Беларусі некаторыя святары таксама маліліся за Алеся Пушкіна, але не публічна:
– Я думаю, што некаторыя святары абавязкова будуць памінаць Алеся, нават упэўнены ў гэтым. Але гэта будзе зроблена не публічна, бо публічнае памінанне будзе пагражаць гэтым святарам праблемамі з боку іх непасрэднага царкоўнага кіраўніцтва і таксама думаю, што гэта будзе праблема і з боку ўладаў.
Акрамя Алеся Пушкіна падчас службы маліліся і за аднаго з бацькоў беларускага руху Івана Луцкевіча: 20 жніўня - дзень яго памяці. Акрамя прыхаджанаў прыходу на службе прысутнічалі вядомыя беларускія мастакі і пісьменнік, якія добра ведалі Алеся Пушкіна, а некаторыя і сябравалі. Па заканчэнні службы яны падзяліліся сваімі ўспамінамі.
Беларускае Радыё Рацыя