- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пасля трэцяй «пары» Мішку перахапіў на інстытуцкім калідоры куратар і папрасіў адведаць аднагрупніка, які не прыходзіў на заняткі. І хаця хлопец меў іншыя планы, аднак мусіў, не заходзячы дадому, ехаць у перапоўненым аўтобусе на другі канец горада. Лёшка Рындзюк, так звалі аднагрупніка, здымаў пакой у прыватным сектары. Некалі Мішка да яго заходзіў, але даўно, на першым курсе. Адно і запомніў, што на хаце былі сінія аканіцы. Па тых аканіцах і знайшоў Лёшкава жытло, тры ці нават чатыры разы абышоўшы 3-ці Савецкі завулак. Да весніц была прыбітая пакарабачаная бляха з выявай сабакі. Мішка з насцярогай увайшоў у разлеглы, пасыпаны бітай цэглай двор, але сабака не падаваў знаку. Можа, акалеў, а можа, яго тут ніколі і не было. (фрагмент)