У Віцебску праваабаронцы выдалі «Шэрую кнігу – 2020»
2021-12-20 12:09
Хроніка парушэнняў правоў чалавека складаецца з 157 старонак.
У кнізе расказваецца пра 185 выпадкаў парушэнняў уладамі правоў жыхароў Віцебскай вобласці са студзеня па снежань 2020 года. У выданні таксама можна пазнаёміцца з крымінальнымі справамі супраць актывістаў падчас пратэстаў, фактамі парушэнняў грамадскіх і палітычных правоў, выпадкамі ціску на журналістаў, фактамі парушэнняў выбарчага заканадаўства.
Задакументаваныя выпадкі парушэнняў, пры неабходнасці, можна выкарыстоўваць у якасці доказаў пераследу грамадзян з боку ўладаў.
Для Беларускай службы Польскага радыё Святаслаў Бруйко, Віцебск