- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Першы верш апублікаваў у 1932 г. (часопіс «Іскры Ільіча»). У даваенны час выдаў паэмы для дзяцей «Косця-чэкіст» (1938) і «Пакет» (1940). Рукапіс зборніка вершаў «На Выбаргскай дарозе» згарэў у час вайны ў Мінску. Пасля вайны выйшлі зборнікі паэзіі «Сонца ў блакіце» (1949), «У вялікім паходзе» (1952), «Прыпар» (1956), «Сосны і дзюны» (1960), «Гронка рабіны» (выбранае, 1964), «Паясы» (1968), «За палямі, за лясамі» (1969), «Докшыцкі каравай» (1974), «Кніга дружбы» (1975), «Суквецце» (выбранае, 1977), «Ля берагоў запаветных» (1983). Аўтар кніжак паэзіі для дзяцей «Насустрач жыццю» (1951), «На лясным паўстанку» (1955), «Прыгоды Патапкі» (1958), «Лясныя казкі» (1967), «Мая мазаіка» (1971), «Рэха зямлі» (1978), «Снежная казка» (паэма, 1986). У 1971 і ў 1982 выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах. Шэраг вершаў пакладзены на музыку.