У выдавецтве “Пфляўмбаўм” выйшла новая кніга Тані Скарынкінай - “Yesмамочка”
2022-04-14 22:38
Пісьменніца са Смаргоні выдала кнігу вершаў пра сваю маму.
Днямі ў выдавецтве “Пфляўмбаўм” выйшла кніга смаргонкі Тані Скарынкінай. Кніга прысвечаная маме пісьменніцы і называецца “Yesмамочка”.
Мама Таццяны памерла летась у снежні.
– А я ўжо і не верыла калі па праўдзе. Толькі крыху марыла. І вокладка – як я хацела, – кажа Таня пра выхад кнігі.