- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пісьменнік, рэвалюцыйны і грамадска-дзяржаўны дзеяч Фабіян Шантыр нарадзіўся 23 студзеня (4 лютага) 1887 года ў Слуцку ў сям’і рабочага-муляра. Пасля школы сам працаваў мулярам і з юнацкіх гадоў далучыўся да рэвалюцыйнага руху, за што быў арыштаваны царскімі ўладамі і два гады сядзеў у слуцкай турме (1905–1907). Пасля вызвалення жыў у Слуцку, Капылі, працаваў настаўнікам (1908–1910). Разгарнуцца таленту Ф. Шантыра бальшавікі-інтэрнацыяналісты на далі. Абвінаваціўшы яго ў контррэвалюцыі, у лютым 1920 года расстралялі ў Новазыбкаве на 36-м годзе жыцця. З беларускіх пісьменнікаў гэта была першая ахвяра бальшавіцкага тэрору.
   Увесь твор у адным файле