be
epub

У Яраслаўлі

Кеда Альжбета
Апавяданне

Сёння яна абавязкова падыдзе да яго і спытае. Пра што? Няважна. Галоўнае падысці. Асмеліцца. Столькі мае спытаць! Ці ён з Вільні? Чаму зараз у Яраслаўлі? Што гэта за кніга – “Вянок”? За апошні месяц ледзьве не штодня назірала за ім у гэтай бібліятэцы. Ягоны стол ля вакна. Яна аблюбавала сабе месца праз адзін шэраг, крыху далей да сцяны, таксама насупраць вакна, адкуль магла бачыць кожны ягоны рух. Не, Наталля прыходзіла ў бібліятэку Дзямідаўскага юрыдычнага ліцэю не з-за яго. Зусім не. Яна заўсёды любіла бібліятэкі. Проста раней працавала, рыхтавала хатнія заданні ў бібліятэцы гімназіі. Ды там не заўсёды можна было знайсці патрэбную літаратуру. Так тлумачыла родным, чаму праседжвае тут да вечара. (фрагмент)

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары: Петрушкевіч Ала
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2016
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright: © 2016 by Дзеяслоў; Copyright © 2016 by Альжбета Кеда; Copyright © 2021 by Kamunikat.org - ePub
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Кеда Альжбета, У Яраслаўлі. Апавяданне; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 2 (81) 2016; с. 154-160
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org