У Зарэчанах прайшоў Міжнародны фестываль „Сяброўская бяседа”
2022-08-01 15:20
22 Міжнародны фестываль „Сяброўская бяседа” адбыўся і прайшоў ля вадасховішча ў Зарэчанах у Гарадку і стаў сапраўдным агульнагарадскім святам.
Уражаннямі падзяліліся ўдзельнікі і арганізатары фестывалю:
– Наш рэгіён Беласточчына – Гайнаўка, Бельск Падляшскі. Граем і спяваем прысутным.
Штогадовы фестываль „Сяброўская бяседа” факусуецца на культуры беларускай меншасці, аднак сёлета шмат увагі было скіравана падтрымцы Украіны. Акрамя ўкраінскіх песень у праграме, галоўная сцэна свята была ўпрыгожана дэкаратыўным сцягам Украіны.
Беларускае Радыё Рацыя