Уладзімір Караткевіч і парушэнне правілаў. Апошні летні падкаст
2024-09-27 17:19
«Рабі нечаканае, рабі, як не бывае, рабі, як не робіць ніхто, – і тады пераможаш». Аўтар гэтых слоў іх здзейсніў: чалавек не сваёй эпохі, адзін, як камар пасярод варожага мора, дзёрзкі і надзвычай таленавіты, ён расказаў беларусам пра іх гісторыю, сам-адзін стварыў пераканаўчы нацыянальны міф, напісаў першы гістарычны дэтэктыў і першую постмадэрнісцкую аповесць ды паспрыяў незалежнасці Беларусі.
Пісьменнік, які змяняе свядомасць, самы любімы і важны для беларусаў. Яго кніжкі чытаюць за адну ноч, крадуць з бібліятэк, бяруць з сабой у эміграцыю. У апошнім выпуску падкаста «Спіс на лета»
Марына Казлоўская і
Дар'я Бялькевіч размаўляюць пра
Уладзіміра Караткевіча, яго творы «Дзікае паляванне караля Стаха»,
«Ладдзя Роспачы»,
«Каласы пад сярпом тваім», а таксама пра раскошу любіць гэтую зямлю і шукаць мора.
Гэты выпуск можна не толькі паслухаць як падкаст, але і паглядзець відэа на нашым youtube.