be
pdf

Унія на Палесьсі

Адважны Вінцук

Вінцук Адважны, бадай мала хто зараз ведае імя гэтага асветніка, місіянера, каталіцкага святара. Асноўную частку свайго жыцця ён прысвяціў служэнню людзям пры дапамозе касцёла. Творы Вінцука гэта, у першую чаргу, байкі, вершы, а таксама пераклады з рускай Крылова, з польскай Красіцкага. Непасрэднай тэматыкай яго твораў была рэлігія. Палессе, як рэгіён, мае сваю адметнасць. Менавіта тут вёскі буйныя і густанаселеныя. А народ – палешукі – своеасаблівы, баязлівы, не любіць зменаў. Палессе і палешукі – героі твораў Вінцука Адважнага. Найбольш цікавым з іх з'яўляецца паэма "Унія на Палессі". Аўтар будуе твор у выглядзе спрэчкі паміж прадстаўнікамі розных канфесій, якія служылі ў мястэчку Альпень, што ў Столінскім раёне на Палессі. І толькі ўважліва аналізуючы сэнс твора, становіцца зразумелым, што гаворка ідзе не пра мястэчковую спрэчку, а пра шматлікія пытанні хрысціянскай еднасці, якія надзённыя і актуальныя і ў сённяшняй рэчаіснасці. Выданне кнігі стала магчымым дзякуючы Берасцейкай радзе Грамадскіх аб'яднанняў "Таварыства беларускай мовы" і "Гісторыка". (Н. Г.)

Беларускія аўтары:
Выдаўцы і выдавецтвы: ГА Стары горад, Берасьцейская гарадзкая Рада ГА Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны, Берасьцейскае аддзяленьне МГА Гісторыка
Выдавецкая сэрыя: Бібліятэка Старога Гораду
  • Месца выхаду: Берасьце
  • Дата выхаду: 2004
  • Рэдактар: Бараноўскі Ігар
  • Выдавец: ГА Стары горад, Берасьцейская гарадзкая Рада ГА Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны, Берасьцейскае аддзяленьне МГА Гісторыка
  • Катэгорыя: Гісторыя, Культура, Рэлігія, Грамадзтва, Мэмуары
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг EEDC
  • Інвэнтарныя нумары: EEDC — 1578
  • Дадатковая даведка: Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Ігара Бараноўскага
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org