- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Можа, калі ўзьнікала ў цябе пытаньне: хто ж мы такія, беларусы? Якое нашае мейсца ў сусьветнай гісторыі ды культуры? Ці маем мы дастаткова ўнутранае моцы й веры, каб вярнуць сабе сваю мову, каб адчуць сваю душу, сваю існасыдь спрадвечную, каб і „людзьмі звацца", і людзьмі быць? Ўсё было на нашым шляху: веліч і ганьба, слава і забыцьцё. Але ж мы ёсьць, мы ня ўмерлі, мы засталіся сабой. Значыцца, жыве Беларусь, і жыве яна незалежна ад чужое волі ды розных гістарычных варункаў. Моцная й чыстая душа Краю нашага, і жывая душа ў нашага народу. Не загаснуць зоркі ў небе, покі Неба будзе... Людзі глядзяць у неба і прамаўляюць да Бога. Людзі спасьцігаюць Бога ў сабе і сябе ў ім. Кожны чалавек і кожны народ мусіць шукаць свайго шляху да Бога, мусіць спасьцігаць самастойна.