Усе творы незалежных беларускіх пісьменнікаў можна самастойна адшукаць у інтэрнэце
2022-07-26 15:01
Усе творы незалежных беларускіх пісьменнікаў можна самастойна адшукаць у інтэрнэце, нягледзячы на забарону друку і адсутнасці доступу да літаратуры.Гэта прастора, якую беларускім уладам не пад сілу кантраляваць, – у гэтым перакананы творца
Альгерд Бахарэвіч, які ўжо працяглы час з прычыны палітычнага пераследу знаходзіцца ў эміграцыі:
– Я бы сказаў, што гэта праса і на беларускую аўдыторыю, і для замежнага чытача, таму што ўдаецца неяк усё гэта сумяшчаць. Напрыклад беларуская кніга вершаў, якая выйшла ў траўні ў Празе, прэзентуецца для беларусаў, якія жывуць у замежжы. А кнігі ў перакладах для замежных чытачоў.
Пісьменнік
Альгерд Бахарэвіч дадаў, што да канца лета пакуль што спланаваныя толькі сустрэчы з еўрапейскімі чытачамі пераважна ў Аўстрыі. Але з пачатку восені магчымыя спатканні з беларусамі замежжа.
Беларускае Радыё Рацыя