- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Алег Будзько ўказальным пальцам адцягнуў ніжняе века і зняў кантактную лінзу. Шкляная, выгнутая, як луска, пласцінка выслізнула ў мензурку з фізіялагічным растворам. Алег паміргаў і прыбраў слязу ражком насоўкі. Мензурку ён паставіў на кніжную паліцу. Будзько ледзь не кранаўся галавою нізкай скошанай столі мансарды. Невялікі пакой выглядаў адначасова як святліца, кабінет і сталовая: вузкі дашчаны тапчан, засланы клятчатай радзюжкай; школьны настаўніцкі стол, канспекты і геаграфічныя атласы; вялікая каляровая карта паўшар’яў, прышпіленая да столі; побач з падручнікамі на кніжных паліцах абы як пастаўлены танны фаянсавы посуд; урачыста зашклёная, як карціна, калекцыя мінералаў у цяжкай дубовай раме. Унізе ледзь чутна рыпнулі дзверы. (фрагмент)