- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Выданне вядзе аповед пра жыццё, лёс і дзейнасць амаль невядомых сучаснай Беларусі сапраўдных беларусаў. Войны, а пасля сталінскі генацыд вельмі моцна “пачысцілі” чалавечую памяць. Але не на заўсёды і не канчаткова. Абуджэнне цікавасці да страшнага перыяду немагчыма знішчыць. Гэтак жа, як немагчыма сцерці чалавечую памяць, і памяць тых, хто гэта перажыў. Перадусім варта адзначыць, што многія зведалі цану сваіх поглядаў і меркаванняў. Тым не менш, не здрадзілі саміх сябе. Гутарка ідзе пра Анелю Катковіч і Вэраніку Катковіч-Клентак. Жывучы паміж двух агнёў: ні польскі бок, ні тым больш савецкі не прымалі беларускі нацыянальны рух, дзяўчаты вымушаны былі заўсёды быць у страху... Напрыканцы 1940-х гг. сясцер арыштавалі, як здрадніц, і рэпрэсавалі далёка ў Сібір у Іркуцую вобласць. Да гэтага часу успаміны сясцёр пра сваё жыццё, зняволенне і побыт у ссылцы не раз публікаваліся на польскай мове. Гэта былі іх ўласныя запісы, а таксама карэспандэнцыя. Зараз гэтыя матэрыялы пабачылі свет па-беларуску. (Н.Г.)