en
epub

Усё, як ты хацела, Грэта

Дубавец Сяргей
З фэйсбучных запісаў

Пахаваў сёння роднага дзядзьку Гену. 80 яму было. Як сказаў распарадчык у крэматорыі, «…и прекрасного дядю». Для мяне ён такім і быў, дзядзька з майго дзяцінства – вобраз, наскрозь пранізаны сляпучым сонцам. У 1960-я ён быў першым жывым антыкамуністам, якога я сустрэў у жыцці. Я проста даведаўся, што такія бываюць. Чалавек па-за сістэмай, які жыве так, як хоча. У той час усё маё дарослае асяроддзе амаль спрэс былі камуністы. І вось аказваецца, што можна жыць так, каб не дзьмуць у адну дудку з усімі. Гэта было адкрыццё! Толькі цяпер да мяне даходзіць, адкуль я сам такі. З тых першых дзіцячых уражанняў ад дзядзькі-антыкамуніста. І яшчэ ведаеце, што я зразумеў? Што ён і там, наверсе, будзе па-за сістэмай, якой мы намагаемся ўяўляць сабе той свет. І там ёсць свае несістэмныя персанажы, антыкамуністы тагасвету. То бок, дзядзька сваёй смерцю паставіў мне ў свядомасці другі маячок – дакладна так, як 50 гадоў таму паставіў першы. Думаю, распарадчык у крэматорыі крыху перагнуў з трагізмам сітуацыі. Дзядзька Гена і трагізм??? Ён жыў, як хацеў, сышоў, калі хацеў, і наперадзе ў яго ўсё, як ён захоча. Не адчуваю нічога, акрамя ўдзячнасці. (фрагмент)

Catalog: Kamunikat.org
Belarusian Authors: Дубавец Сяргей
  • Publication Date: 2022
  • Category: Belles-Lettres
  • Copyright © 2022 by Дзеяслоў; Copyright © 2022 by Сяргей Дубавец; Copyright © 2022 by Kamunikat.org - ePub
  • Book Collection: KAMUNIKAT
  • Supplementary Data: Падрыхтаванае на падставе: Сяргей Дубавец, Усё, як ты хацела, Грэта. З фэйсбучных запісаў; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 2 (117) 2022; с. 199-206
Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org