- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Калі пару гадоў таму Мацей Канапацкі са сваёй сястрой Тамарай пачалі жыць у Сопаце па вуліцы Уладыслава Сыракомлі, прасіў мяне: „Можа некалі будзеш пісаць пра мяне, абавязкова ўспомні пра нечаканы сюрпрыз у маім жыцці. Знаеш, мне пашанцавала, — казаў Мацей. — Пачынаў я свае навуковыя пошукі з Сыракомлі, а зараз жыву на вуліцы яго імені”. Нагода надарылася — 29 студзеня гэтага года Мацей адзначыў юбілей 75-годдзя з дня нараджэння! Гэта даволі арыгінальная постаць у пасляваенным беларускім руху, нетыповая, бо ў ёй плыве татарская кроў. Свайго часу пашчасціла маладой сярмяжнай беластоцкай „Ніве”: захацеў у ёй працаваць магістр варшаўскай русістыкі.