- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ня раз даводзілася чуць пра штучнасьць стварэньнея беларускай дзяржаўнасьці ды падзякі савецкай уладзе за яе стварэньне. Яшчэ адзін довад натуральнасьці зьяўленьня на мапе сьвету Рэспублікі Беларусь якраз досьлед Ігара Пушкіна прысьвечаны ўзброенаму супраціву савецкай уладзе ў 20-30-х гадох ХХст. на тэрыторыі Савецкай Беларусі. Невядомыя дакумэнты і гісторыя без купюраў раскрывае нам сапраўдную карціну жыцьця ў савецкай Беларусі. Змаганьне супраць калектывізацыі ды савецкага рэжыму, змаганьне за незалежную беларускую Беларусь не сьціхала ва ўсходняй частцы Беларусі і пасьля таго як Расея і Польшча падзялілі Беларусь напалову. Толькі пасьля распаду СССР беларусы здолелі аднавіць сваю незалежнасьць, але гэтая незалежнасьць не была падараваная з ласкі Масквы, за яе лілі кроў у збройным супраціве ня толькі ў часе войнаў, але і ў часы “мірнай пабудовы сацыялізму”. Сабраны ў кнізе матэрыял дазваляе нам зірнуць на гісторыю Беларусі ў ХХ ст. як на гісторыю змаганьня вынікам якой стала незалежная Беларусь. (З.К.)