- Kamunikat.org
 - Бібліятэка
 - Кнігазборы
 - Калекцыі
 - Іншае
 
"Сьнег ціха крочыў, рухаўся праз горад, / Сьвятлом ён сыпаў па-над вуліц змрокам, / Пад ліхтарамі, пад ружовым небам холад / Глядзеў табе ў твар балючым зрокам. / Ты адварочвала упарта сьветлы твар, / Табе было так цяжка ў сьвет зірнуць, / Не мела сіл, паветра каб уздыхнуць, / Свабоду ветру каб схапіць з-пад хмар. / Ты мне здавалася пужлівай і прастой, / Здавалася, што сьнег разьбіў настрой... / Але я ўбачыў блёск у вачах тваіх, / Мелёдыю адчуў мой тонкі слых, / Я песьню чуў, якую сьнег сьпяваў, / Я чуў, у нябёсах як мароз трымцеў, / Цябе ўзгадваў гэты дзіўны сьпеў... / Гук быў, і лёд адтаў...