Валанцёры Гародні сабралі 500 абарончых шчыткоў для медыкаў
2020-04-30 15:33
Валанцёры кампаніі „Гродна/Валанцеры covid19” цягам дня сабралі амаль паўтысячы абарончых шчыткоў для гарадзенскіх медыкаў.
Пра свою дапамогу распавядаюць гарадзенцы-валанцёры:
– Я вырашыў далучыцца да гарадзенскіх валанцёраў, бо я лічу, што нешта трэба рабіць, кожны чалавек павінен нешта на сваім узроўні, што ў яго сілах, рабіць на карысць агульнай, вялікай справы.
– Для сябе адкрыла, зусім нядаўна, што важна знаходзіцца ў стане аддачы, быць карыснай грамадству. Усё ж такі няма ніводнага прадмета, якімі мы карыстаемся, каб яны не былі б зроблены іншымі людзьмі. Хочацца таксама быць карыснай. Хочацца адпавядаць стану грамадскай адпавядальнасці.
– Не магу проста сядзець і нічога не рабіць у той час, калі ўсім патрэбна дапамога.
РР: Якім чынам вы дапамагаеце? Бачыў, што вы збіралі шчыткі.
– Яшчэ грошы пералічваў. Хіба гэта ўсё, чым можам дапамагчы.
– Проста нават дапамагаць, перадусім лекарам дапамагаць. Чым больш людзей да нас далучыцца, тым хутчэй мы ўсё будзем рабіць, хутчэй будзе даходзіць дапамога да лекараў. Ад дзяржавы я мала чаго чакаю.
Далучыцца да гарадзенскіх валанцёраў магчыма праз тэлеграм-канал, а дапамагчы “рублём” гарадзенскім медыкам магчыма праз кампанію на старонцы МолаМола.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Сяргея Апановіча