- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У беластоцкім Цэнтры Людвіка Заменгофа адбылася лекцыя «Што такое мультыкультуралізм?», у якой былі закрануты пытанні прычынаў вайны ва Украіне і становішча беларусаў на Падляшшы.
Адметнасці беларускай і ўкраінскіх культур, якія Расея бярэ за аснову ваенна-палітычнай агрэсіі, абазначыў даследчык творчасці Людвіка Заменгофа, прафесар Вальтэр Жэлязны.
Таксама прафесар Вальтэр Жэлязны пракаментаваў адсутнасць накірунку беларусістыкі ва ўніверсітэце ў Беластоку.
Падчас лекцыі былі прадстаўлены вядучыя стратэгіі мультыкультурнага пражывання многіх народаў у межах адной краіны. Сярод перадавых прыкладаў былі прыведзеныя практыкі Канады і Швейцарыі. Польшча трапіла ў спіс краін са здавальняючым узроўнем мультыкультуралізму.
Беларускае Радыё Рацыя