- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Маладыя сябры „жываслоўцы" і зноў сустракаемся на Падляшшы, дзе спрадвеку жыве добразычлівы народ, які не крыўдзіў іншых. На жаль яны былі не раз пакрыўджаныя ды падманыванымі ворагамі і хціўцамі. А вы тут свае, хаця прыехалі з розных мясцін маляўнічай Беларусі. Вядома для вас, што наш народ мае слаўнае мінулае, стварыў адну з цікавейшых культур у Эўропе. Аднак беларускія скарбы даступныя пакуль не ўсім нам. Вас чакае многа шчырай працы на бацькаўскай ніве.