- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Супрацоўнік Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава Генадзь Лапацін правёў шмат сустрэч з Грэцкай Варварай Аляксандраўнай, 1925 года нараджэння, ураджэнкай пасёлка Амяльное Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці, і занатаваў ад яе вялікую колькасць тэкстаў традыцыйнай культуры, фактычна ўвесь фальклорна-этнаграфічны комплекс населенага пункта.Гэтая жанчына – унікальны носьбіт народнай культуры. Яе бачанне і разуменне свету, веданне традыцый, звычаяў, абрадаў, павер’яў, песень уражваюць і захапляюць. У яе аповедах, слушных меркаваннях, заўвагах і роздумах сапраўды адлюстравана душа народа, яго калектыўная памяць.Публікацыя такога роду, дзе была б пададзена “карціна свету” адной асобы, прытым неардынарнай і таленавітай, – першая ў беларускай фалькларыстыцы.І ўсё гэтае багацце – цудоўны падарунак Варвары Аляксандраўны і аўтара-ўкладальніка нам, беларусам. У выданні захаваны ўласна дыялектныя асаблівасці маўлення Варвары Грэцкай.