- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
За мяжой я пачуў ад выдаўцоў: «Ваш Васіль Быкаў прывучыў і нашага чытача да кніг аб вайне. Пачалі чытаць яго, а потым і іншых, не толькі беларускіх аўтараў...» Яго ўдзел у нашым агульнасаюзным літаратурным працэсе яшчэ больш значны. 3 імем Васіля Быкава я звязаў бы, найперш, устойлівасць ваеннай тэмы ў савецкай літаратуры апошніх трох дзесяцігоддзяў. Устойлівасць і дэмакратызм. Народны пісьменнік Беларусі, Герой Сацыялістычнай Працы, лаўрэат Ленінскай і Дзяржаўных прэмій СССР і БССР, сусветна вядомы аўтар — прызнанне, узнагароды, званні... Напачатку хай прагучаць яго, Васіля Быкава, уласныя словы — памяць пра маці, бацьку, зямлю і азёры Віцебшчыны, а таксама пра «каменні тыя», кажучы словамі Якуба Коласа, што губяць, але і мацуюць «сілы маладыя». (Слова пра Васіля Быкава - А.Адамовіч)