- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Рэдакцыя вырашыла зрабіць чарговы, № 7 «Ваўкавышчыны» тэматычным. Ён прысвячаецца невялікаму па працягласці, але важнейшаму перыяду нашай гісторыі: з 17 верасня 1939 г. па 22 чэрвеня 1941 г., або перыяду саветызацыі Заходняй Беларусі. На працягу ўсяго пасляваеннага існавання СССР гэты перыяд гісторыі не падлягаў аніякаму крытычнаму аналізу з боку савецкіх гісторыкаў. Разам з тым усё тое станоўчае, што пісалася пра гэты кавалак жыцця ў афіцыйнай гісторыяграфіі, супярэчыла шматлікім сведкам, якія добра памяталі пра тыя часы. Калі аўтар працы «Першыя Саветы» пачаў запісваць успаміны тых сведкаў на пачатку 2000-х гадоў, то іх засталося ўжо вельмі мала. Але нешматлікія ўспаміны (25 чалавек) дапоўніў багаты архіўны матэр”ял з Дзяржаўнага архіва грамадзкіх арганізацый Гродзенскай вобласці. Гэта былы партыйны архіў, які ў 1939-1941 гадах знаходзіўся ў Беластоку, а пасля вайны, апынуўшыся ў Гродне, быў на многія гады зачынены для даследчыкаў. Пасля распаду СССР архіў адчыніўся. На жаль многія справы і асобныя старонкі іншых спраў і дагэтуль забаронены для карыстання даследчыкаў. Прычым нават забаронена тое, што і блізка не тычыцца дзяржаўнай таямніцы. Напрыклад, забаронена глядзець ведамасць заробкаў пар тыйных чыноўнікаў тых часоў або скаргі працоўных у абласны партыйны камітэт. Тым не меньш, артыкул перад вамі, чытачамі. З самага пачатку, у 2005 г., ён быў напісаны на расійскай мове і друкаваўся ў Ваўкавыску ў «Местной газете». З таго часу артыкул значна папоўніўся новымі матэрыяламі. (Ад рэдактара)