Вайна Быкава: Чалавек без пакут ‒ трава
2020-05-08 21:20
8 траўня паступова набывае міжнароднае значэнне День памяці ахвяраў Другой сусветнай вайны. У гэты дзень негалосна ў Менску ўскладаюцца кветкі найперш на магілу Васіля Быкава.
Пра асобу пісьменніка кажа гісторык і пісьменнік Ігар Мельнікаў:
– Быкаў апісаў гэта досыць красамоўна, бо паказаў трагедыю беларускага народа. Там і жаўнер прысутнічае, яго трагедыя без той бравурнасці, як ён апісваўся ў савецкіх творах. І самае галоўнае – беларускі селянін, які ў вёсцы вымушаны змагацца за жыццё. Важныя моманты, гэта пытанні здрады. Таму што тады Быкаў быў абмежаваны савецкай ідэалогіяй, але ўжо тады ён ставіў пытанне: што рухала чалавека ісці на супрацу з акупантам?
У беларускай літаратуры застаюцца не да канца раскрытымі забароненыя яшчэ пра Саветах тэмы калабарацыі і рэпрэсій.
Беларускае Радыё Рацыя