Вайцюшкевіч традыцыйна выпусціў калядную песню на словы Някляева
2021-12-26 20:25
Традыцыйна да Калядаў Зміцер Вайцюшкевіч выпусціў новую песню і кліп на яе. Твор называецца "Пад ялінкай", а напісаны ён, таксама традыцыйна для калядных твораў Вайцюшкевіча, на верш Уладзіміра Някляева. Анімацыю для кліпа намаляваў Андрусь Такінданг.
"Прысядзьце, сагрэйце адно аднога абдымкамі ды падумайце пра тое светлае, што абавязкова адбывалася з вамі. І няхай калядная знічка прынясе здзяйсненне жаданняў!" — напісана ў анатацыі да відэа.