- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У чацвер (28 кастрычніка) а 19.00 у літаратурна-філасофскай кавярні ЗНО адбудзецца вечар памяці “Алесь Разанаў: невядомая велічыня”. Удзел возьмуць Валянцін Акудовіч, Ігар Бабкоў, Тацяна Вадалажская, Сяргей Дубавец, Ірына Дубянецкая, Мікола Матрунчык, Генадзь Сагановіч, Сяржук Сокалаў-Воюш ды іншыя.
Алесь Разанаў быў першым публічным прамоўцам Беларускага Калегіюму, на чыё ўрачыстае адкрыццё ён адмыслова напісаў і прачытаў свой славуты тэкст “Слова пра спадчыну”. І кожны новы этап у развіцці Калегіюму нязменна пачынаўся з гутарак з Алесем Разанавым. Апошняя з іх адбылася на пачатку 2020 году, яшчэ ў жывым фармаце. А зумаўскі працяг зладзіць планавалі, ды не паспелі… Цяпер гутаркі і тэксты могуць быць ужо толькі пра яго…