«Вечар – як сон, у якім шмат агнёў». Kamunikat.org выдаў прозу Алеся Аркуша
2023-11-12 12:15
Kamunikat.org не спыняецца і працягвае выдаваць кнігі. Новы зборнік прозы Алеся Аркуша можна замовіць і з прыемнасцю чытаць у лістападаўскія вечары!
"Вечар – як сон, у якім шмат агнёў" - кніга аб’яднала пераважна жодзінскія апавяданьні і раман «Спадчына». Сярод герояў твораў: мастак Алесь Пушкін, які шукае Келіх Граля; Мікола-самастрэл з Крывога Рогу; помнік Леніну, што непрыкметна зьнік з плошчы ў Жодзіне; айцец Феафіл, які перахоўваў у магіле ля царквы каштоўнасьці, сабраныя для арміі Булак-Балаховіча; а таксама легендарны Робін Гуд Смалявіцкага раёну Іван Шагойка, які мог падрабіць любы дакумэнт, выпісваў для партызанаў накладныя на нямецкія склады, а па вайне- даведкі, ратуючы людзей ад турмаў і гулагаў; ну і зразумела сам аўтар, які ўсё гэта напісаў і ва ўсім прысутнічае.