- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Зноў жыхар вёскі Брылі Магілёўскага раёна Мікола Яцкоў прыйшоў да свайго аднавяскоўца Панаса Прусака, каб расказаць аб сваёй чарговай вандроўцы - на гэты раз у Мінск, дзе адбылася вечарына, прысвечаная 65-годдзю з дня нараджэння Г.М.Бураўкіна. Усё расказанае П.Прусак занатаваў у прысутнай яму манеры народнага вершаскладання, дзе вусная гаворка працята інтанацыямі фальклору, а часам і неўласцівымі беларускай мове зваротамі да ненарматыўнай лексікі