- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У сакавіку студэнтку Маргарыту Царан асудзілі за набыццё марыхуаны. Наркотык яна купіла па просьбе знаёмага, Андрэя Кіселя, у свайго выкладчыка Здасюка. Калі прынесла Кіселю, яе ўжо чакалі міліцыянты. Дзеўчына правяла агулам 5 месяцаў ў калоніі, да верасня, пакуль прэзыдыюм Гарадзенскага абласнога суда не змяніў прысуд на больш мяккі - 3 гады ўмоўна. Андрэй Кісель быў завербаваны міліцыяй. Злапаны за ўжыванне марыхуаны, хлопец меў “'заданне” - знайсці чалавека, які змог бы купіць наркотык у выкладчыка Здасюка. Маргарыта стала такой “нажыўкай”. У якасці "ўзнагароды за супрацоўніцтва” Кіселю пазней далі ўмоўны тэрмін. На першым і адзіным допыце адразу пасля затрымання выкладчык Андрэй Здасюк прызнаўся ў продажы марыхуаны і Маргарыце і іншым маладым людзям, наватшкольнікам. Але следчы прыняў рашэнне адпусціць выкладчыка пад падпіску аб нявыезде. Маці Маргарыты, Валянціна Царан, якая выступала абаронцай дачкі ў гэтай справе, мяркуе, што следчы так зрабіў, бо драгдылер насамрэч супрацоўнічаў са спецслужбамі.