- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Змены на мяжы Увозіць гарэлкі ў Беларусь цяпер можна болей, а асабістых рэчаў – меней. З 22 снежня змяніліся нормы бяспошліннага ўвозу тавараў для асабістага карыстання. Цяпер дазваляецца ўвозіць да двух літраў алкагольных напояў (напой лічыцца алкагольным, калі масавая доля этылавага спірту ў ім складае 7% і больш). Піва ў гэтыя два літры не ўваходзіць, але толькі пры ўмове, калі доля этылавага спірту ў ім складае менш за 7%. Раней норма ўвозу алкаголю ў Беларусь складала адзін літр. Фізічная асоба цяпер мае права бяспошлінна ўвозіць на тэрыторыю Беларусі 35 кг тавараў для асабістага карыстанне (раней можна было 50 кг). У межах гэтай нормы можна ўвозіць таксама пыласосы ды мэблю. Крыху спакою могуць мець цяпер тыя, хто накіроўваецца на адпачынак. З пераліку тавараў, якія абкладаюцца мытнымі пошлінамі пры ўвозе, выключаная відэаапаратура. Адмененыя колькасныя абмежаванні на ўвоз прадметаў вопраткі з натуральнай скуры і футра. Бяспошлінна можна ўвозіць і ювелірныя вырабы ў колькасці да 5 адзінак. Паводле ўказа “Аб ільготным перамяшчэнні праз мытную мяжу тавараў для асабістага карыстання”, таксама ўсталёўваюцца абмежаванні па ўвозе аўтамабіляў для асобаў, якія не з’яўляюцца ўласнікамі транспартнага сродку і не рэгіструюць гэты від прадпрымальніцкай дзейнасці. Увоз такімі асобамі аўтамабіляў два і больш разоў на працягу каляндарнага году будзе разглядацца як прадпрымальніцкая дзейнасць.