- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Слёзы міністра “…У меня наворачивались слезы, когда я смотрел на своих сотрудников, в которых плевали, которых били и делали с ними, что хотели”, - так пра акцыю пратэста прадпрымальнікаў выказаўся на прэс-канферэнцыі міністр унутраных спраў Беларусі Уладзімер Навумаў. У Беларусі дэманстранты не першы раз крыўдзяць міліцыянтаў. Яшчэ 25 сакавіка 2006 года да зубоў узброены сцягамі, і кветкамі натоўп каля метро “Неміга” цынічна напаў на маладых хлопцаў са спецпадраздзялення “Алмаз”. Байцы ў чорных касках спакойна стаялі патройным ланцугом і стукалі дубінкамі па шчытах - а распаясаўшыся натоўп спыніўся прыкладна ў 40 метрах ад іх і выкрыкваў антыдзяржаўныя лозунгі “Жыве Беларусь” ды “Свабоду”. Байцы “Алмазу” былі вымушаныя ўжыць дубінкі ды дымавыя шашкі. “Адмарозкі” жорстка пакалечылі дзевяцерых маладзенькіх байцоў. Драпіны на калене, на ілбе, на руцэ – гэтыя шакуючыя кадры хлопцаў з “Алмазу” паказалі ўсе беларускія тэлеканалы. 10 студзеня па факце “масавых беспарадкаў” у Мінску была ўзбуджаная крымінальная справа.