- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пасля залевы сонца паліла па-чорнаму, і ў зале расчынілі вокны. Пахі цёплага асфальту, прывялай травы, таполевай лістоты завіслі ў паветры, перамяшаліся з пахамі парфумы, жаночага поту, віннага перагару, і дыхаць стала зусім цяжка. — Ну, хто наступны? — млявым голасам запытаўся Першы, адною рукою перабіраючы паперы, а другою паслабляючы вузел гальштука. (фрагмент)