Велікодная паэзія Арлова: «Уваскрэсне той, каму на пачатку выкалупаюць вочкі»
2022-04-24 17:10
Пісьменнік дзеліцца ўспамінамі пра святкаванне Пасхі ў савецкія часы.
50-я і 60-я гады мінулага стагоддзя гэта ў Савецкім Саюзе паўсюднае змаганне ўлады з рэлігіяй. На той час прыпаў якраз час дзяцінства і маладосці беларускага пісьменніка і гісторыка Уладзімера Арлова, які нарадзіўся ў 1953 годзе ў Полацку. Нягледзячы аднак на гэтае савецкае бязбожніцтва, у ягонай сям’і – можа крыху і прытоена – але ж адзначаліся хрысціянскія святы ў тым ліку і Вялікдзень.
слухайце аўдыё