- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Выйшаў з друку чарговы нумар літаратурна-мастацкага часопіса "Верасень". Змест чацвёртага нумара склалі вершы Вольгі Паўлюкевіч, Алеся Емяльянава, Ганны Новік, Кропачкі (Руслана Юсупава), Кацярыны Дубоўскай, Іны Севярын, Алеся Плоткі, Міколы Кандратава і Леаніда Дранько-Майсюка. Проза прадстаўлена творамі Аліны Длатоўскай, Аляксея Палачанскага, Дар'і Збродавай, Кацярыны Глухоўскай, Настассі Кухарэнка, Паўла Ляхновіча. У раздзеле "Пераклады" друкуюцца вершы Васіля Стуса і Эвы Ліпскай. Зацікавяць чытача і, змешчаныя ў нумары, артыкулы Ірыны Хадарэнка, Наталлі Пыско, Генадзя Лапаціна і Васіля Зуёнка, гутаркі з Міхасём Скоблам і Уладзімірам Някляевым, рэцэнзіі Анатоля Мяльгуя і Вітаўта Мартыненкі. А таксама -- невядомыя вершы Анатоля Сыса з кнігі "Берагі майго юнацтва".