- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Вярхоўі Нёмана, яго прытокі і Налібоцкая пушча фармуюць з даўніх часоў непаўторны рэгіён, адметны як у геаграфічным, эканамічным плане, так і ў сэнсе пэўнай агульнасці культурнага развіцця. Па гісторыі рэгіёна захавалася шмат архіўных дакументаў, не ўведзеных яшчэ ў навуковы зварот. У сувязі з крызісам традыцыйнага краязнаўства, якое звялося да перапісвання даўно вядомых з літаратуры звестак, часам недакладных, а то і проста памылковых, паўстае неабходнасць даследавання мясцовай гісторыі з апорай на першакрыніцы і выкарыстаннем навуковага навуковага апарату і падыходаў. Такі напрамак, усё больш папулярны ў апошні час, вызначаецца як “лакальная гісторыя”.