Верш Янкі Купалы прызналі экстрэмісцкім
2024-08-31 12:08
Рашэннем суда Барысаўскага раёна Менскай вобласці прызнана экстрэмісцкай прадукцыяй відэакліп і тэкст песні «Не быць скотам» гурта «Ляпіс Трубяцкі».
Тэкст песні цалкам скампіляваны з радкоў верша
Янкі Купалы «Хто ты гэткі?», напісанага будучым класікам у час нацыянальнага абуджэння, калі беларусы стаялі на раздарожжы гісторыі і шукалі адказу, хто яны ёсць і якое іх месца ў гэтым свеце.
Упершыню верш быў надрукаваны ў №3 газеты «Наша Ніва» за 1908 год, рэдактарам якой Купала стане ўвосень таго ж года па запрашэнні братоў Івана і Антона Луцкевічаў.
Такім чынам разам з песняй «Ляпісаў» забаронены і купалаўскі твор.