- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У рукі Чытачоў трапляе чарговы зборнік вершаў Віктара Шведа адрасаваны дзіцячаму атрымальніку. Выхаваліся на іх ужо два пакаленні польскіх беларусаў. Творы гэтага аўтара становяць асноўны канон рыфмаваных літаратурных чытанняў у школах, у якіх навучаецца беларуская мова. Належыць таксама да жалезнага рэпертуару дэкламатарскіх конкурсаў. Да многіх вершаў Віктара Шведа (не толькі для дзяцей) напісана музыка, што прычынілася да значнай іх папулярызацыі. Паэтычныя тэксты Віктара Шведа, што склаліся на том ,,Вершы Натальцы” становяць новую з’яву беларускай літаратуры, так як у яе гісторыі не было дагэтуль падобнага зборніка. У польскай літаратуры існуюць ужо добрыя правераныя ўзоры таго роду творчасці. Можна тут спаслацца хаця б на паэзію Ўладзіслава Бранеўскага прысвечаную Анцы ці Юльяна Пшыбася парулярныя вершы Уце, так прыхільна прынятыя наймалодшымі чытачамі. З упэўненасцю можна сцвердзіць, што не менш добразычліва маленькія беларускія чытачы ўспрымуць ,,Вершы Натальцы”, таму што у многіх з іх знойдуць яны саміх сябе, сваю штодзённую рэчаіснасць, першыя дасведчанні і адчуцці, а таксама каляровы свет дзіцячых мараў. (Т. Занеўская, Пасляслоўе, фрагмэнт)