- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сяргей Прылуцкі (псэўданім: Сірошка Пістончык; нарадзіўся ў 1980, Берасьце) — беларускі паэт, празаік, перакладчык з ангельскай, польскай, украінскай моваў, апошнія два гады жыве ў Кіеве. Аўтар кніг “Дзевяностыя forever” (2008), "Герой эпохі стабільнасьці" (2014), Пад псеўданімам Пістончык выдаў кнігі прозы "Йопыты двух маладых нелюдзяў" (2009) (у суаўтарстве з Уласікам Смаркачом) і "Дэгенератыўны слоўнік" (2014). Удзельнік шматлікіх паэтычных фэстываляў і слэм-турніраў. Трохразовы фіналіст конкурсу маладых літаратараў, ладжанага Беларускім ПЭН-Цэнтрам, удзельнік шэрагу літаратурных фэстываляў у Беларусі і ў замежжы (Украіна, Летува, Польшча).