- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кніга прысвечана разгляду найбольш багатага цыкла каляндарных святкаванняў беларускага народа – веснавым рухомым святам. Да іх адносяцца Масленіца, Вербніца, Чысты чацвер, Вялікдзень, Радаўніца, Ушэсце. 3 часоў пашырэння хрысціянства яны аказаліся звязанымі з Пасхаліяй, таму штогод змяняецца дата іх правядзення. Час іх святкавання залежыць ад фаз Месяца, таму ў кнізе разглядаецца роля і месца начнога свяціла ў народнай культуры беларусаў. Асноўную ўвагу аўтары ўдзяляюць падрабязнаму разгляду ўсіх складовых частак рытуальна-абрадавых комплексаў: дзеянням, персанажам, атрыбутам, рытуальным стравам, варожбам, часу і месцу правядзення, абрадавай паэзіі. Кніга адрасавана выкладчыкам культуралагічных дысцыплін вышэйшых навучальных устаноў, студэнтам філалагічных і гістарычных спецыяльнасцей універсітэтаў, настаўнікам, выхавацелям, работнікам культуры, усім тым, хто цікавіцца духоўнай спадчынай беларускага народа.