- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У выніку шчодрых наданняў Ягайлы і Вітаўта сярод гарадскіх паселішчаў Беларусі з канца XIV ст. з’яўляецца асобны тып - «царкоўныя». У другой палове XVI ст. на Беларусі было 8 царкоўных мястэчак. У канцы ж XVIII ст. да царквы належала каля 40 гарадоў і мястэчак. Калі лічыць, што агульная колькасць гарадскіх паселішчаў складала ў той час каля 400 (39 гарадоў і каля 350 мястэчак), лічба царкоўных набліжаецца да 10 %, большасць з якіх - каталіцкія. (Пруднікаў А. А., Эканамічнае развіццё царкоўных гарадоў і мястэчак на Беларусі ў сярэдзіне XVII – XVIII ст. (на прыкладзе каталіцкіх)., фрагмент)