„Вецер у валасах”. Алесь Дзянісаў прэзентаваў новую песню
2021-02-01 17:16
Чальцы гурта Dzieciuki Алесь Дзянісаў і Мікалай Палякоў прэзентавалі песню „Вецер у валасах” на словы Яна Романа.
„Мой сябра Ян Роман прысвяціў гэты верш сваёй дачушке Юльке. Я, у сваю чаргу, прысвячаю і сваёй Дашульке! Дзякуй усім, хто быў разам з намі пры стварэнні песні і кліпа!!!”, — напісаў Алесь Дзянісаў у Фэйсбуку.