- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Вінцу́к (Валянці́н) Рыго́равіч Вячо́рка (нарадзіўся 7 ліпеня 1961 году, Берасьце) — беларускі палітык і мовазнавец, лідэр Партыі БНФ з 1999 па 2007 год.
Валянцін Вячорка нарадзіўся 7 ліпеня 1961 году ў Берасьці. Скончыў філялягічны факультэт БДУ (1983). Працаваў выкладчыкам у Менскім дзяржаўным пэдагагічным інстытуце і ў Беларускім гуманітарным ліцэі, а таксама журналістам і намесьнікам галоўнага рэдактара часопіса «Спадчына».
З 1979 году Вячорка стаў актыўным удзельнікам нацыянальнага руху Беларусі. Ён зьяўляўся ініцыятарам некалькіх юнацкіх культурных групаў і арганізацыяў: «Беларуская сьпеўная майстроўня» (1979—1984), «Талака» (1986—1989), Канфэдэрацыі беларускіх юнацкіх арганізацыяў (1988—1989).
Вінцук Вячорка балятаваўся ў дэпутаты ў Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь.
У 1988 зьяўляўся адным з заснавальнікаў Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне». Вячорка быў кіраўніком камісіі па праграмных дакумэнтах і чальцом кіраўніцтва партыі. У 1995—1999 гадах ён быў намесьнікам старшыні БНФ.
Аўтар і ўкладальнік шэрагу кніжак. Вядомы беларускі мовазнаўца і распрацоўшчык беларускага клясычнага правапісу.
Вінцук Вячорка зьяўляецца заснавальнікам і кіраўніком адукацыйнай недзяржаўнай арганізацыі «Цэнтар Супольнасьць», у 1997 быў сузаснавальнікам, а ў 1999—2000 старшынём Рабочай групы Асамблеі дэмакратычных няўрадавых арганізацыяў Беларусі.
Вінцук Вячорка валодае некалькімі эўрапейскімі мовамі, жанаты, мае 3 дзяцей — Радаславу, Ружану і Франка. Франак Вячорка — грамадзкі дзяяч, журналіст. Жонка Вінцука — Арына — музычны прадусар, памерла ў 2012 годзе.
Крыніца: be-tarask.wikipedia.org
Другая кніга нарысаў пра беларускую мову, што гучалі на хвалях і публікаваліся на сайце Радыё Свабода пачынаючы з 2014 г. (Першая кніга выбраных тэкстаў гэтай сэрыі „Па-беларуску зь Вінцуком Вячоркам“ выйшла ў „Бібліятэцы Свабоды“ ў 2016 г.) Кніга інтрыгуе чытача невядомымі або наноў адкрытымі фактамі... Болей »
У кнізе сабраныя нарысы пра беларускую мову, што гучалі на хвалях і публікаваліся на сайце Радыё Свабода у 2014–2016 г. Жывая практыка і прыгажосьць, якія грунтуюцца на навуковым мовазнаўчым падмурку, спалучаюцца з эканомнай лёгкасьцю выкладаньня і тонкім філялягічным густам аўтара.... Болей »
Другое дапоўненае і дапрацаванае выданьне чытанкі для дзіцячага садка пабачыла сьвет толькі праз 18 гадоў ад першага выданьня хаця першае выйшла 70-тысячным тыражом і хутка зьнікла з паліцаў. Выданьне выдатна прыстасаванае для заняткаў зь дзецьмі як у дзіцячым садку гэтак і ў хаце. Усё выданьне падзеленае... Болей »
Гэтая кніжка апавядае дзецям у даступнай для іх форме пра гісторыю і занчэнне беларускіх дзяржаўных сімвалаў. «Мы беларусы, наша краіна – Беларусь. Народаў і краін у свеце шмат. У Швецыі жывуць шведы, у Польшчы – палякі, у Расеі – расейцы. Кожная краіна, кожны народ адрозніваецца ад іншых: моваю, звычаямі... Болей »
Ваенная гісторыя сярэднявечнай Беларусі, царкоўная унія, трагічны лёс дзеячаў нацыянальнай культуры ў гады сталіншчыны, беларуская эміграцыя і іншыя «белвя плямы» - такі тэматычны абсяг кнігі. Сярод яе аўтараў вядомыя гісторыкі і пісьменнікі – Анатоль Грыцкевіч, Генадзь Сагановіч, Рыгор Барадулін, Іван... Болей »
Газэта «Наша Ніва» была ўтвораная ў 1906 годзе, і спачатку фактычна была органам Беларускае Сацыялістычнае грамады. У 1991 годзе «Наша Ніва» была адроджаная ў Вільні, галоўным рэдактарам стаў Сяргей Дубавец. Адроджаная газэта зноў стала галоўным выданьнем нацыянальнай інтэлігенцыі, побач з навінамі публікуючы... Болей »
Газэта «Наша Ніва» была ўтвораная ў 1906 годзе, і спачатку фактычна была органам Беларускае Сацыялістычнае грамады. У 1991 годзе «Наша Ніва» была адроджаная ў Вільні, галоўным рэдактарам стаў Сяргей Дубавец. Адроджаная газэта зноў стала галоўным выданьнем нацыянальнай інтэлігенцыі, побач з навінамі публікуючы... Болей »
Газэта «Наша Ніва» была ўтвораная ў 1906 годзе, і спачатку фактычна была органам Беларускае Сацыялістычнае грамады. У 1991 годзе «Наша Ніва» была адроджаная ў Вільні, галоўным рэдактарам стаў Сяргей Дубавец. Адроджаная газэта зноў стала галоўным выданьнем нацыянальнай інтэлігенцыі, побач з навінамі публікуючы... Болей »
Міжнародны Дзень Роднай Мовы быў абвешчаны ЮНЭСКА ў 1999 годзе. Яго ідэя – заахвочваць да моўнай разнастайнасці і спрыяць усведамленню моўных традыцый. Сама дата ўшаноўнае студэнтаў якія 21 лютага 1952 года загінулі ў тагачасным Пакістане змагаючыся за наданне бенгальскай мове статусу дзяржаўнай. З... Болей »
Вінцук Вячорка як мовазнаўца вывучаў мову выданьняў Заходняй Беларусі міжваеннага часу, ініцыяваў сучаснае ўпарадкаваньне беларускага клясычнага правапісу, укладаў беларускія праграмы і чытанкі для дашкольных установаў. Рубрыка на Радыё Свабода прысьвечаная беларускай мове і культуры. Вядзе Вінцук Вячорка.... Болей »