Віктар Сазонаў пра кнігу „Генетычны алфавіт”
2021-10-16 16:53
Вялікая палітыка, шпіёнскія інтрыгі Масквы і Вашынгтона, засакрэчаныя начныя размовы і тайныя акцыі.
Сусветная гісторыя апошняга паўстагоддзя, а ў цэнтры яе – Беларусь. Усё гэта можна знайсці ў рамане Віктара Сазонава „Генетычны алфавіт”, які выйшаў у Беластоку.
Кнігу выдала Праграмная рада тыднёвіка беларусаў у Польшчы – „Ніва”.
Кнігу „Генетычны алфавіт” Віктара Сазонава ўжо неўзабаве можна будзе паслухаць у аўдыёфармаце на хвалях нашага радыё. Чытаць будзе сам аўтар.
Мікола Ваўранюк, Беларускае Радыё Рацыя