Віктара Бабарыку выпусцілі з ШЫЗА пасля 10 сутак
2022-07-03 14:26
Віктар Бабарыка выйшаў з ШЫЗА. Ён правёў там 10 сутак нібыта за канфлікт з сукамернікам, які нецэнзурна лаяўся.
— Віктар Дзмітрыевіч адчувае сябе здавальняюча. Праўда, з перапіскай па ранейшаму праблемы — лісты яму не перадаюць, — паведамляецца ў телеграм-канале Бабарыкі.
Віктар Бабарыка знаходзіцца ў наваполацкай калоніі. Яго паставілі на прафілактычны ўлік як „схільнага да захопу закладнікаў, нападу на адміністрацыю і хуліганскіх праяў”. Таксама Бабарыка правёў 10 сутак у ШІЗА ў траўні.