- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Разглядаюцца стасункі Вялікага Княства Літоўскага (ВКЛ) з Расійскай дзяржавай у канцы XVI ст. Аналізуецца дыпламатыя ВКЛ падчас трэцяга бескаралеўя ў Рэчы Паспалітай, умовы, прычыны і характар падпісанага ВКЛ і Расійскай дзяржавай перамір’я 1587 г., падрыхтоўка і падпісанне перамір’я 1591 г., прадстаўніцтва Княствам інтарэсаў Шведскага каралеўства ў Расійскай дзяржаве, вырашэнне спрэчных памежных тэрытарыяльных пытанняў, а таксама гандлёва-эканамічная праблематыка ўзаемаадносін Вільні і Масквы.