- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Празаік, крытык, краязнавец Язэп Мазуркевіч нарадзіўся ў 1887 годзе ў вёсцы Целякава Ігуменскага павета (цяпер Уздзенскі раён Мінскай вобласці). Скончыў Багушэвіцкую настаўніцкую школу, з 1904 года працаваў настаўнікам. Падчас польскай акупацыі (1919–1920) прымаў удзел у партызанскай барацьбе, быў арыштаваны палякамі. Пасля заканчэння вышэйшых Мінскіх курсаў беларусазнаўства выкладаў беларускую мову і літаратуру ў савецка-партыйнай школе ў Віцебску, на рабфаку, у сярэдняй агульнаадукацыйнай школе, адначасова быў супрацоўнікам Віцебскага краязнаўчага музея. 15 верасня 1937 года быў арыштаваны Віцебскім НКУС і 4 лістапада таго ж года расстраляны на 50-м годзе жыцця.
   Увесь твор у адным файле