- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
“Водападзел” – пятая паэтычная кніга Марыі Мартысевіч. Зьмяшчае вершы, якія пісаліся з 2006 па 2021 год. Аўтарка лічыць, што падводзіць рысу пад пэўным пэрыядам сваёй творчасьці. Сур’ёзна-іранічныя паэтычныя тэксты натхнёныя роднымі для яе мясьцінамі на Віцебшчыне, на Палессі, маюць прапіску на вуліцах Менска, дзе расла, жыла і творча кшталтавалася паэтка. Марыя Мартысевіч нарадзілася ў 1982 годзе. Раней выдала чатыры кнігі паэзіі: “Цмокі лятуць на нераст” (2008), “Амбасада” (2011), “Сарматыя” (2018), “Як пазбыцца Маматута” (2020).