Вольга Бабкова пра Купалаўскі тэатр і дух Міцкевіча
2021-02-03 15:00
ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" працягвае свой відэапраект — цыкл літаратурных гутарак "Кантэкст". У кожным "Кантэксце" вас чакаюць інтэрв'ю з вядомымі беларускімі літаратарамі, а таксама іх аўтарскія чытанні.
У новым выпуску вядоўцы "Кантэксту" Анатоль Івашчанка і Усевалад Сцебурака гутараць з з пісьменніцай, архівісткай, гісторыкам, тэатразнаўцай Вольгай Бабковай.
Вольга Уладзіміраўна Бабкова. Нарадзілася ў
Мінску 27 лютага 1961 года. Скончыла СШ №80, пасля – Беларускі дзяржаўны
універсітэт (гістарычнае аддзяленне). Сябра Саюза беларускіх
пісьменнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтру. Працавала кіраўніком
літаратурна-драматургічнай часткі Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя
Янкі Купалы і архівістам Нацыянальнага гістарычнага архіву Беларусі.
Аўтарка апавяданняў, шэрагу навуковых артыкулаў і эсэ. Лаўрэатка Літаратурнай прэміі імя Францішка Багушэвіча (2010). Аўтарка кнігі эсэ з гісторыі штодзённасьці ВКЛ «...І цуды, і страхі» (Менск, 2010). Адна з укладальніц зборніка дакументаў «Тастамэнты шляхты і мяшчанаў Беларусі другой паловы XVI ст.» (Менск, 2012).
Будзьце ў "Кантэксце" і далучайцеся да нашага каналу!
Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"